Самалёт Су-24

Самалёт Су-24

ФСБ у панядзелак паведаміла аб спыненні аперацыі ўкраінскай ваеннай разведкі па вярбоўцы расійскіх лётчыкаў і ўгоне баявых самалётаў, піша «Інтэрфакс».

Зазначаецца, што вярбоўшчыкі рыхтаваліся да выкрадання самалётаў Су-24, Су-34 або Ту-22МЗ. 

Маўляў, супрацоўнікі ўкраінскай ваеннай разведкі, «дзейнічаючы ад імя палітычнага кіраўніцтва сваёй краіны, спрабавалі завербаваць за грашовае ўзнагароджанне і гарантыі атрымання грамадзянства адной з краін Еўрасаюза расійскіх ваенных лётчыкаў».

На відэа, апублікаваным цэнтрам грамадскіх сувязяў ФСБ, супрацоўнік украінскай спецслужбы заяўляе, што ім патрэбныя «цэлая баявая адзінка і чалавек, які перайшоў на наш бок». «Мы гатовыя за яго плаціць. У нас на сайце Вярхоўнай рады напісана, што мы плацім афіцыйна за такія рэчы мільён (даляраў). Можам з вамі дамовіцца — асобна зверху яшчэ мільён, я вам гарантую», — сказаў разведчык.

Таксама прадстаўнік украінскай разведкі нібыта тлумачыць лётчыку, як яго жонка можа атрымаць пашпарт адной з краін Балтыі.

У ФСБ заявілі, што «асноўную падтрымку» аказвалі спецслужбы Вялікабрытаніі. Акрамя таго, там заявілі пра датычнасць да аперацыі журналіста-расследавальніка выдання Bellingcat Хрыста Грозева.

Нібыта праз свайго каардынатара Грозеў знайшоў дзвюх дзяўчат-кур'ерак, якія сустрэлі на чыгуначным вакзале ў Ліпецку нанятага ўкраінскімі разведчыкамі кур'ера з Масквы, які вёз аванс — 4 тысячы даляраў для расійскага лётчыка.

Хрыста Грозеў і Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны пакуль гэтыя заявы не каментавалі.

Клас
2
Панылы сорам
7
Ха-ха
29
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
1