1. Трэба канчаткова змірыцца з тым, што вярнуцца ў 2020 і раней немагчыма. Ні ім, ні нам. Нам, бо ўжо нельга заплюшчваць вочы на тое, што адбываецца ў краіне. Ім, бо немагчыма больш кантраляваць тэрыторыю так, як было, калі ўсе старанна прымружвалі вочы. Таму як раней больш не будзе. І не… не папусціць.

2. Трэба канчаткова змірыцца з тым, што Беларусь і яе ўсходні сусед зрабіліся фашысцкімі дзяржавамі. Камусьці яшчэ патрэбныя доказы, што тут фашызм? Маўляў, няма выразнай ідэалогіі. Запомніце, у фашызму няма ідэалогіі. Ёсць толькі культ моцы: моцная дзяржава, моцны фюрэр, моцны гвалт над нязгоднымі. І закон, які падначальваецца слову фюрэра. У гэтым сэнсе сталінізм, прыкладам, гістарычна куды бліжэйшы да фашызму, чым да сацыялізму. А пры фашызме ёсць толькі рэжым ворага і сябра, і вельмі складана праходзіць тэст на лаяльнасць, не замараўшыся.

3. Трэба канчаткова даць рады таму, што ніводзін грамадзянін з сумленнай пазіцыяй не знаходзіцца ў бяспецы дома ў Беларусі. Кожны, хто не згодны з агрэсіўна-русафільскай і мілітарысцкай пазіцыяй улады — патэнцыйная ахвяра: і не так істотна, па якім канкрэтна артыкуле будзе ладзіцца абвінавачванне. Таму не трэба здзіўляцца рэпрэсіям: трэба альбо рыхтавацца і несці мужна свой крыж, альбо шукаць іншай будучыні для сябе і дзяцей на бліжэйшыя часы.

4. Трэба канчаткова зразумець, што геапалітыка такая геапалітыка, і ніхто не дасць Беларусі шанца на самастойнае вырашэнне сваіх праблем. Пакуль моцны Трэці (рэйх) Рым, Беларусь застанецца пад акупацыяй. Таго самага «другога (насамрэч ужо першага!) урада», што ўсё больш кіруе гэтымі землямі. Адсюль непазбежнасць гуртавання народаў былога ВКЛ і РП у новым геапалітычным альянсе і супрацьстаянні.

5. Трэба аднак разумець, што наша вольная будучыня — гэта вынік ураўнення, дзе знешнія сілы (той жа полк Каліноўскага) не дадуць рады без моцнага ўнутранага супраціву. І таму падполле і нешта накшталт варшаўскага паўстання ніхто не адмяняў. Калі дастаткова мужнасці заставацца і рыхтавацца, рабіць гэта варта свядома і знаходзячы аднадумцаў між сваіх. Інакш лепш не рызыкаваць.

6. Трэба нарэшце і канчаткова зразумець, што дна няма. Няма ніякага дна. Дна насамрэч няма. І калі ва Украіне выпусцілі тую самую «глыбінную Расію» з варварскімі забойствамі, катаваннямі і гвалтаваннямі цывільнага насельніцтва і ваеннапалонных (што ў Бучы, што ў Аленаўцы), то такое ж дно рана ці позна будзе прабітае і мясцовым гаўляйтарам і яго Zондар-камандасамі. Таму трэба помніць: гэта вайна, прычым вайна на выжыванне цывілізацыі ў вядомым нам выглядзе.

7. Трэба даць канчаткова рады таму, што рабіць тое, што звыкла (калі ты не прапагандыст), у Беларусі хутка стане немагчыма. Не толькі ладзіць штосьці ў нацыянальным духу, наогул рабіць нешта жывое, калі гэта робіцца публічна. Так, гэта Паўночная Карэя 2.0. З захаду і поўначы ўжо нават абнесеная дротам. Гэта значыць, свядомы сыход ва ўнутраную эміграцыю або эміграцыя знешняя.

Таму, калі не надта засвечаныя, трэба або абіраць татальны партызанінг і ўмела маскіравацца пад «балота», чакаючы зручнага часу (ніякай публічнасці і сацсетак), альбо выязджаць і працаваць на культуру і інфраструктуру там, дзе тое магчыма. На жаль, гэта ўжо не ў Беларусі. І, на жаль, гэта аб’ектыўна так.

8. Трэба навучыцца прымаць рэальнасць, у якой ёсць ахвяры і палітвязні. Іх не выкупіш і не забудзеш. Бо цяпер уся краіна — суцэльны канцэнтрацыйны лагер, проста некаторым прызначылі рэжым ШЫЗО. Дакладна, што пра іх трэба памятаць і падтрымліваць чым магчыма. Няма сумневу, аднак, што іх выратаванне можа супасці па часе толькі з вызваленнем усяе краіны, дагэтуль магчымыя толькі шчаслівыя ўцёкі паасобных. Таму выснова: палітвязні непазбежныя ў краіне, дзе пануе фашызм.

9. Трэба нарэшце ўсвядоміць тым, хто цяпер на волі і можа штосьці рабіць, што рабіць — трэба. Ужо! Не сварыцца і не дзяліць паўнамоцтвы. А мэтанакіравана і ўпарта, як тое ўмеюць беларусы, брацца за працу. Нарэшце ствараць не на словах, а на справе «Францыю дэ Голя», то бок Беларусь у выгнанні. Ісці пакручастым яўрэйскім шляхам, быць нацыяй, якая нясе Беларусь у самой сабе: нясе сваё неба з сабой. Ствараць электронны ўрад і лічбавыя службы, глабальныя гарызантальныя сеткі гандлёвых устаноў, сэрвісаў і прадпрыемстваў belarusian friendly (са зніжкамі і льготамі на найм беларусам). Ствараць інкубатары нацыянальнай навукі, адукацыі і культуры, якія б былі добра даступныя анлайн і маглі падтрымліваць і развіваць нашу ідэнтычнасць. Ствараць нацыянальныя мілітарныя і парамілітарныя структуры там, дзе тое магчыма (цяпер гэта Украіна і Літва, варта змагацца, каб таксама і ў Польшчы).

Канчаткова дамовіцца, што цяпер галоўнае — гэта супольная справа, а спрэчкі і крыўды — тое, чым не варта радаваць ворагаў. Адсюль выснова: спазнавай, хто ёсць кім, выключна па справах, а не па словах ці намерах. Крытыкуй толькі канструктыўна: там, дзе можаш палепшыць справу. Не атрымліваецца працаваць талакой, працуй у іншым кірунку альбо проста не замінай.

10. Трэба ўсвядоміць, што «будзьма беларусамі» — гэта не прыгожы заклік, а поле нацыянальнай працы і барацьбы. Калі нацыі пагражае вынішчэнне і смерць, адказнасць за яе існаванне кладзецца на плечы кожнага неабыякавага беларуса. І так, цяпер размаўляць з дзецьмі гадзіну па-беларуску раз на тыдзень для гэтага мала. Трэба «будзьма!» 24/7.

Ці рэальна ў эміграцыі стварыць дэмакратычныя інстытуты, з якімі можна будзе прыйсці ў новую Беларусь?

«Уяўляеце кошт? І якая краіна яго прыме?» Пра стварэнне незалежнага беларускага войска за мяжой

«Як бы Лукашэнка задам ні круціў сваім адседжаным». Беларусам варта зразумець, што незалежнасць азначае вайну, кажа Стралкоў

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

3
Уладзімір / Адказаць
03.08.2022
Что могут сделать люди на своем рядовом месте? Ведь публично высказать личную позицию можно только 1 раз. Но и "молчать в тряпочку" - это не достойно.
Максимум, что можно - это вести разъяснительную работу с родными, знакомыми и соседями. Ненавязчиво, не агрессивно :)  Может быть, это когда-нибудь сработает у них в мозгу. А самое легкое - игнорировать все общественные и политические мероприятия власти, игнорировать теле-пропаганду.
2
Начало / Адказаць
03.08.2022
Пвел Барковский пишет на думающую, понимающую, читающую аудиторию.
Но, 80% населения живёт жизнью простого обывателя не вникающего в дебри рассуждении и не претендующих на роль героя. Но, они,  уже понимают, что Беларусь, при лукашенко, стала страной беззакония, у каждого, из 80% обывателей,  есть знакомый, родственник, сослуживец пострадавшие от режима лукашенко. Они знают, что пострадали - порядочные, трудолюбивые, честные, граммотные люди, чтобы не несла пропаганда по тв, поэтому понимают и знают, что лукашенко превратился в изверга к Народу Беларуси и населению Беларуси. Им уже неуютно в лукашенковской Беларуси, некомфортно в ней. Они знают, что их дети, при лукашенко, не имеют никаких перспектив и рвутся из кожи вон, чтобы отправить их на Запад.
 Да, приспосабливаются, но не горят ни на работе, ни на субботниках лукашенко. Всё и на всех уровнях и всюду делается на отстань.
 Они понимают, что государственные преприятия, госорганы, гоструктуры, колхозы отданы на откуп и для обогащения таких же семей, как лукашенки, а им уготована участь контратных рабов и дешёвой обслуги.
 По итогу спиваются.
Можно называть это "болотом", можно называть "страной для жизни", но сути происходящего это не меняет.
 Всем понятно, что в тупике, без перспектив и с беззаконием и беспределом лукашенок и их обслуги.
 Но, раз 80% начало понимать и видеть беспредел, то, рано или поздно пойдут на действия по ликвидации этого беспредела, иначе не будет нормальной жизни ни у детей, ни у внуков.
10
Зброя / Адказаць
03.08.2022
З'язжаць цi сядзець цiха гэта тое што i патрэбна фашысцкаму рэжыму. Ёсць iншы сапраўдны шлях.
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру