Паводле інфармацыі відавочцаў, спачатку на дапамогу дыназаўру прыйшлі вадалазы Таварыства выратавання на вадзе. Затым пад скульптуру падсунулі надзіманыя падушкі і перамясцілі яе бліжэй да берага.
На фінальным этапе выратавальнай аперацыі задзейнічалі пад’ёмны кран, які выцягнуў дыназаўра на бераг.
Плывучую скульптуру плезіязаўра ўстанавілі ўчора на Валатаўскім возеры ў Гомелі, аднак яна не пратрымалася і паўдня. Праз некалькі гадзін уся канструкцыя пайшла пад ваду. Аказалася, што ў адным з паплаўкоў, якія трымаюць скульптуру на вадзе, быў няспраўны кран. З-за гэтага дыназаўр нібыта і пайшоў пад ваду.
Чытайце таксама:
Лох-нескую пачвару спрабавалі пасяліць у Гомелі, але яе хапіла толькі на адзін дзень






гАньба , ̷т̷и̷х̷о̷в̷н̷о̷с̷к̷а̷я̷ , ці ганьбА ?