«Многія краіны даказалі, што яна займалася шпіянажам на карысць расійскай ваеннай разведкі і дзейнічала пад выглядам журналісткі. Яна таксама ўдзельнічала ў вайне ў Украіне, распаўсюджваючы прапаганду ўварвання Расіі ва Украіну», — напісаў міністр.

Швечла сказаў, што ўладам Косава вядома пра дзейнасць Асламавай і пра тое, што ў некаторых краінах ёй забаронены ўезд.

Як паведаміў Швечла, спроба Асламавай пракрасціся ў Косава супадае з падзеямі на поўначы краіны і даказвае расійскі след і прапаганду, накіраваныя на дэстабілізацыю ў Косаве.

Швечла апублікаваў у Facebook фоты Асламавай з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым і з сірыйскім дыктатарам Башарам Асадам.

Клас
39
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4