Фота: BaykarTech / Twitter
Як адзначыў пасол, падчас будаўніцтва лятальных апаратаў могуць быць выкарыстаныя рухавікі, колы або іншыя запчасткі менавіта ўкраінскай вытворчасці.
«Нягледзячы на вайну, нашы кампаніі працягваюць выконваць свае абавязацельствы. Магчыма, не ў такіх абʼёмах, як гэта было запланавана, але не пакідаюць гэтую працу, і гэта таксама паказвае, наколькі мы адказны партнёр», — адзначыў Боднар.
Нагадаем, 26 ліпеня турэцкія СМІ паведамілі, што прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прапанаваў турэцкаму калегу Рэджэпу Таіпу Эрдагану адкрыць вытворчасць Bayraktar у РФ. Расійскія СМІ пачалі падаваць інфармацыю так, нібы пытанне супрацоўніцтва ўжо вырашана. Аднак Халук Байрактар, генеральны дырэктар кампаніі Baykar Makina, раней паведаміў, што беспілотнікі Bayraktar не будуць пастаўляцца Расіі.





