У рамках праверкі камісіяй Генштаба Узброеных сіл будзе ацэненая эфектыўнасць працы службовых асоб гарадскога выканаўчага камітэта і трох раённых адміністрацый па кіраўніцтву фармаваннем тэрытарыяльных войскаў і выкананнем вучэбна-баявых задач.

Правераныя будуць Савецкі, Першамайскі і Цэнтральны раёны сталіцы.

Там будуць сфармаваныя штабы тэрытарыяльнай абароны і воінскія часці тэрытарыяльных войскаў, якім трэба будзе вырашаць задачы па ахове аб'ектаў жыццезабеспячэння насельніцтва і ўдзельнічаць у забеспячэнні грамадскага парадку сумесна з органамі ўнутраных спраў. З запасу на ваенныя зборы плануецца склікаць больш за 300 ваеннаабавязаных.

Міанабароны паведамляе, што асабовы склад тэрытарыяльных войскаў «адновіць навыкі ў валоданні зброяй і тэхнікай, успомніць функцыянальныя абавязкі, прадугледжаныя адпаведнымі пасадамі, падрыхтуецца да выканання задач тэрытарыяльнай абароны, у тым ліку сумесна з органамі ўнутраных спраў».

Праверка завершыцца камандна-штабным вучэннем, падчас якога тэрытарыяльныя войскі адпрацуюць задачы па ахове і абароне аб'ектаў, якія забяспечваюць жыццядзейнасць горада, і забеспячэнні правапарадку.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру