«Наша будучае абнаўленне вось-вось зробіць рэвалюцыю ў тым, як людзі выказваюць сябе ў паведамленнях», — менавіта так апісаў новую версію Telegram яго стваральнік Павел Дураў.

12 жніўня карыстальнікі Telegram атрымалі новае абнаўленне версіі 8.9, дзякуючы якому запусцілася адкрытая платформа эмодзі, дзе кожны можа стварыць і загрузіць уласны набор з унікальным стылем і персанажамі.

«Новыя анімаваныя эмодзі можна дадаваць у тэкст паведамленняў і подпісы да файлаў, тым самым напаўняючы вашы чаты яскравымі эмоцыямі», — так каментуецца абнаўленне на афіцыйным сайце.

Але ёсць нюанс, бо дасылаць такія анімаваныя эмодзі могуць толькі карыстальнікі Telegram Premium, — адмысловай падпіскі, якую тэлеграм анансаваў у папярэднім абнаўленні. Гэтая падпіска, па словах Дурава, «запусціла новую, арыентаваную на карыстальніка эру ў гісторыі сацыяльных сетак». Падпіска павінна пакрыць выдаткі на ўтрыманне месенджара, а ўзамен падпісанты атрымліваюць шэраг дадатковых функцый.

Плён працы распрацоўшчыкаў праграмы ўжо дэманструе сябе. Адзін з чытачоў «Нашай Нівы» даслаў у рэдакцыю паведамленне з БЧБ-эмодзі і падзяліўся спасылкай на набор, які кожны падпісант Telegram Premium можа дадаць сабе і выкарыстоўваць яго як у прыватных паведамленнях, суполках, так і допісах на ўласным канале. Набор з унікальным эмодзі дасяжны па спасылцы.

Нагадаем, у жніўні 2020 года распрацоўшчыкі Telegram афіцыйна дадалі анімацыю да эмодзі дзяржаўнага сцяга Беларусі (чырвона-зялёнага). Пры ўстаўцы эмодзі ў тэкст з'яўляецца анімацыя з бел-чырвона-белым сцягам. Але само чырвона-зялёнае эмодзі не мянялася: калі ў паведамленні акрамя эмодзі быў яшчэ нейкі тэкст, сцяг так і заставаўся чырвона-зялёным.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

3
belariy / Адказаць
13.08.2022
то бок, калі я правільна разумею, беларусы павінны пакуль што яшчэ плаціць грошы за тое, каб быць беларусамі ?? 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру