Гэтую інфармацыю выданню пацвердзіла крыніца, звязаная са спецслужбамі Гомеля. 

«Затрыманне Макавея прайшло ў ноч з суботы 30 ліпеня на нядзелю 31 ліпеня ў Гомелі. Яго аўтамабіль Mitsubishi ASX дагналі з мігалкамі гомельскія даішнікі. Міліцыянт меў прыкметы моцнага алкагольнага ап'янення. Ад медыцынскага агляду адмовіўся. Справу замяць не ўдалося, пасля разносу на службе Макавей быў звольнены з РАУС», — цытуе яго «Флагшток».

На пачатку года ў ведамстве Аляксея Макавея адбыліся трагічныя падзеі. У навагоднюю ноч яго падначаленыя (супрацоўнікі патрульна-паставой службы) у цэнтры Рэчыцы затрымалі Дзмітрыя Усхопава — ён знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. У тую ж ноч Усхопаў памёр. Пасля трагедыі сілавікі прызналі, што ў дачыненні да маладога чалавека была ўжытая фізічная сіла.

Пасля гібелі Усхопава мер да кіруючага складу раённага аддзялення міліцыі прынята не было: усе начальнікі захавалі свае пасады.

На старонцы Рэчыцкага РАУС Макавей дагэтуль знаходзіцца ў спісе кіраўнікоў.

У Рэчыцы ў навагоднюю ноч памёр затрыманы міліцыянтамі мужчына. Сваякі: Яго да смерці збілі ў РАУСе

З'явілася відэа, як Усхопаў сам заходзіць у РАУС. Праз дзве гадзіны ён будзе мёртвы

«Не было наркотыкаў! Яму проста дапамаглі памерці ў міліцыі». Сябра, які збег з краіны, распавёў пра Дзмітрыя Усхопава

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Дон Рэба / Адказаць
17.08.2022
У Рэчыцы - Рэчыцкае!
0
даведка / Адказаць
17.08.2022
По злому року ГАИ входит в структуру именно милиции общественной безопасности, но ГАИ разные бывают...
0
Rrrr / Адказаць
17.08.2022
Просты чалавек у стане ап'янення знаходзіўся на вуліцы - атрымаў смерць. Красауец у стане апьянення кіраваў аўтамабілем - атрымаў разнос і звальненне. Справядлівасць і раўнапраўе.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру