Выбуховае прыстасаванне заклалі на ўездзе ў заапарк, а яно спрацавала ў момант падʼезда Івашчанкі.
Папярэдне, Івашчанка не пацярпеў.
Гэта не першы замах на калабарантаў на акупаваных расіянамі тэрыторыях.
24 чэрвеня ў Херсоне быў узарваны ў аўтамабілі кіраўнік упраўлення акупацыйнай адміністрацыі вобласці па моладзевай палітыцы Дзмітрый Саўлучэнка.
У акупаванай Новай Кахоўцы Херсонскай вобласці 6 жніўня расстралялі кіраўніка мясцовай прарасійскай «адміністрацыі» Віталя Гура.
У цяжкім стане ў Маскоўскі НДІ Скліфасоўскага шпіталізавалі кіраўніка акупацыйнай адміністрацыі Херсонскай вобласці Уладзіміра Сальда. Прычынай пагаршэння здароўя называюць атручванне.





