Чым памыць унітаз?
Можна выкарыстаць звычайны сродак для чысткі, але ёсць і іншыя варыянты. Да прыкладу, можна ўзяць капсулу для пасудамыечнай машыны, якую трэба пакласці ва ўнітаз і пачакаць пару гадзін. Пасля гэтага памыйце ўнітаз шчоткай ці ёршыкам і змыйце цёплай вадой.
Таксама добра працуе паста з соды, лімоннай кіслаты і воцату. Іх трэба змяшаць, каб атрымалася густая паста, якую трэба нанесці на забруджаныя ўчасткі і пакінуць на некалькі гадзін. Пасля прамыйце яго цёплай вадой.
З унітаза смярдзіць? Простыя трукі выправіць сітуацыю
Часам нават моцныя мыйныя сродкі не спраўляюцца. У гэтай сітуацыі можна выкарыстоўваць сталовую лыжку сухіх дражджэй, размяшаную ў палове шклянкі кіпячонай вады. Выліце гэтую сумесь ва ўнітаз і пакіньце на ноч, а пасля змыйце.
У барацьбе са смуродам дапаможа таксама… звычайная запалка. Запаліце яе, а пасля кіньце ва ўнітаз. Сера, якая ў іх змяшчаецца, хутка знішчыць бактэрыі, якія ствараюць непрыемныя пахі.





