Ілюстрацыйны здымак

«Выпадак здарыўся на вясковым пляжы на Беразіне. 

Сярод наведвальнікаў размясцілася кампанія салідных мужыкоў, якія смажылі шашлыкі і даволі гучна размаўлялі. Побач стаялі добры катар і салідныя ўседарожнікі. Праз некаторы час недалёка ад іх размясцілася маладая сям'я з дзецьмі сярэдняга школьнага ўзросту. Дзеці адразу ж пабеглі да ракі і сталі разглядаць катар.

Тут адзін з салідных мужыкоў падбягае да бацькоў дзяцей:

— Извините, это ваши дети? Давайте подойдём к ним.

Яны разам пайшлі да катара.

— А вы ўсе размаўляеце па-беларуску? — запытаў мужчына па-беларуску.

— Так.

— І не баіцеся? Час жа ведаеце які.

— Ды не.

— Вы ж будзеце жыць у Беларусі, не з'язджаеце?

— Застаёмся.

— Ах вы дорогие мои! Подождите, я сейчас!

Мужчына ўзрушаны пабег да машыны. Па дарозе крыкнуў аднаму са сваіх сяброў.

— Слава, я один ящик с машины возьму!

Вяртаецца мужык са скрыняй, і расчулена гаворыць:

— Дзякуй вам! Бярыце для сябе і для дзяцей, выдатныя персікі! Можна я вашу сям'ю на катары па Беразіне пакатаю? Мае хлопцы прыглядзяць за вашымі рэчамі».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

5
Гэты гэнага піхнуў, гэны паваліўся / Адказаць
28.08.2022
Вучыўся з 1991 па 1996 на настаўніка, пачыналі вяртаць мову ў школы, навучаньне амаль усіх прадметаў на роднай мове, акрамя фізічнай культуры, музыкі ды сьпеваў, нават, дашкольную педагогікі ды лагапедыю выкладалі па-беларуску. Дык вось цікава было пабачыць ды пачуць, практыку праходзіў, як вучні 3-га класа на роднай мове размаўлялі на ўроках, у час адпачынку. А потым прыйшоў да ўлады адзін неадукаваны гісторык-нампаліт, і ўсё змыў ва ўнітаз.
5
Гэты гэнага піхнуў, гэны паваліўся / Адказаць
28.08.2022
Памятаю, якія былі надзеі на адраджэнне. Праграма пераходу на беларускаю мову цягам дзесяці год, без аніякага прымусу. Думаў, мы што, нейкія дуркаватыя, няўжо не зможам размаўляць на роднай мове? Вёска была беларускамоўнай, у школы, ВНУ вярталася мова, амаль усе вывучалі мову ў школах часам СССР, японскую ды кітайскую вучаць 5 гадоў у МДІМЗ. Але як я памыляўся. 31 год прайшоў, а мы ўсё шчэ рускамоўныя, як быццам саромеемся сваіх каранёў. Генадзь Бураўкін напісаў ў тыя часы Малітву, пачытайце, да костак бярэ. Мы здалёку ўбачылі свабоду І яшчэ не вырваліся з пут... Божа, Не дабаў майму народу Пошасці*, Няпраўды І пакут. У чужым нялюдскім землятрусе Хіба ў нечым мелі мы віну?.. Божа, Адвядзі ад Беларусі Здраду, Вераломства I вайну. Смутнаю парою нелюдзімай, Калі ўсё вакол ідзе на злом, Божа, Захіні маю Радзіму Мудрасцю, Спакоем, I цяплом.
3
American / Адказаць
29.08.2022
Гэты гэнага піхнуў, гэны паваліўся ,
Вучыўся з 1991 па 1996 на настаўніка
https://dcsfxzu8xls6u.cloudfront.net/298192

 Мои самые счастливые годы в Беларуси. Каждое утро любовался бчб флагом на официальном здании. Была надежда. Теперь только одно желание : чтобы руский мир сдох! 
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру