Прынцэса карысталася машынай нячаста: прабег аўтамабіля на цяперашні момант крыху меншы за 25 тыс. міль, або 40 тыс. км. А за гады, якія ім валодала Дыяна, ён і ўвогуле праехаў усяго каля 6800 міль, або менш за 11 тыс. км.

Першапачаткова Ford быў бэжавым, але яго вырашылі перафарбаваць у чорны колер з пункту гледжання бяспекі. Прадугледжанае ў машыне дадатковае люстэрка задняга віду для супрацоўніка аховы, а ў бардачку аўтамабіля ёсць радыёпрыёмнік.

Пры гэтым выбар такога аўто лічыўся неардынарным для прадстаўніка каралеўскага двара, бо ў машыны тады была рэпутацыя занадта народнай.

Машына вядомая яшчэ і тым, што часцяком трапляла ў кадр, калі Дыяна прыязджала на ёй па пакупкі ў буцікі Чэлсі, а таксама паркавалася каля рэстаранаў Кенсінгтона. Прадстаўнікі аўкцыёну ўдакладнілі, што на некаторых фотаздымках можна ўбачыць на заднім сядзенні аўто маленькага прынца Уільяма, спадчынніка брытанскага трону.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
0