Качанава заявіла, што трэба «прымаць больш сур'ёзныя меры ў адносінах да тых асобаў, якія злоўжываюць і не даюць спакойна жыць сваім сем'ям, так і грамадству ў цэлым». Для гэтага Савет Рэспублікі, маўляў, рэгулярна праводзіць выязныя прэзідыумы, нарады і дыялогавыя пляцоўкі, падчас якіх думае, што з гэтым рабіць.

Сур'ёзныя меры ў беларускіх уладаў, як правіла, аднаго характару — рэпрэсіўныя. Прысутны на нарадзе намеснік міністра ўнутраных спраў Юрый Назаранка прапанаваў накіроўваць алкаголікаў у восем існуючых на сённяшні дзень ЛПП, але рабіць гэта па больш простай схеме, чым раней.

Паводле слоў Назаранкі, Лукашэнка нядаўна даў даручэнне МНС спрасціць парадак накіравання алкаголікаў у ЛПП, выключыўшы прыняцце рашэння судом. Паводле падрыхтаванага сілавікамі закона,

пасля яго прыняцця будзе дастаткова правядзення толькі аднаго медыцынскага агляду, а пасля таго можна будзе накіроўваць чалавека ў ЛПП па агульным парадку.

Качанава пры гэтым заўважыла, што

сам хворы на алкагалізм мусіць адпрацаваць сваё ўтрыманне ў ЛПП, бо «дзяржава марнуе грошы на ўтрыманне людзей, якія знаходзяцца там, і на выхадзе павінен быць вынік».

Паводле звестак на 2021 год, у Беларусі на афіцыйным уліку ў нарколагаў знаходзіцца блізу 160 тысяч алкаголікаў. Узровень ужывання алкаголю ў Беларусі ў 2020 годзе складаў 10,8 літра чыстага спірту на чалавека ва ўзросце ад 15 гадоў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Абу / Адказаць
30.08.2022
Алкаголікі тут? Наркаманы..?
1
медавуха на падаконніку / Адказаць
30.08.2022
і на выхадзе павінен быць вынік
*********************************************
ЛПП існуюць з часоў СССР, сёння у Беларусі 8 ЛПП. Ну і які вынік гэта дало? А прыбраць с паліц крамаў алкаголь і вынесці яго за межы гарадоў як у Швецыі? Не, гэта рэжыму не падабаецца. Бо тады упадуць даходы ад алкаголю, а рэжыму трэба каб беларусы працягвалі піць, а потым плацілі штрафы і адпрацоўвалі ў ЛПП. Трайны профіт.
0
даведка / Адказаць
30.08.2022
Два адепта самого отрицательного советского опыта, Лукашенко и Кочанова, решили ещё возродить ГУЛАГ.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру