Фота з сайта музея Булгакава

Пісьменнікі лічаць недапушчальным функцыянаванне ў Кіеве музея рускага пісьменніка, які, маўляў, ненавідзеў Украіну і ганьбіў яе ў сваіх творах.

«Булгакаў, па сутнасці, з'яўляецца адным з папярэднікаў гэтага праславутага «рускага свету», і гэта ярка адлюстравана ў яго небяспечных кнігах, дзе ён апеў і ўзвялічыў не толькі царызм і манархію, але і бесчалавечную жорсткасць, якая ўласцівая расіянам і з'яўляецца асноўнай рысай расійскай нацыі. Яго грэблівае напышлівае стаўленне да Украіны выклікае толькі шчыры гнеў і пачуццё агіды», — адзначылі ў Саюзе пісьменнікаў.

У арганізацыі таксама дадалі, што прысутнасць гэтага пісьменніка ў культурнай прасторы нясе ў сабе небяспеку для ўкраінскай ідэнтычнасці і дзяржаўнасці. Усе музейныя экспанаты пісьменніцкі саюз прапануе перадаць на архіўнае захоўванне ў Нацыянальны музей літаратуры.

У будынку ж музея Булгакава прапануецца стварыць музей украінскага кампазітара Аляксандра Кошыца, які жыў у гэтым доме да 1906 года. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Щарыкау / Адказаць
31.08.2022
А што вы хацiце пасля усяго гэтага?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру