Карціна на дзевяціпавярховым доме ў Салігорску — вынік творчага ўзаемадзеяння «акадэмічных» і «вулічных» мастакоў. На сцяне працавалі вулічныя мастакі з супольнасці Urban Myths Яўген Сасюра і Леанід Ніфёдаў, а вось эскіз распрацавала мастак-графік Лізавета Пастушэнка, выкладчыца Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

У аснове кампазіцыі мурала «Нараджэнне» — класічная пара бацькоў — Неба і Маці-Зямлі. Бог Неба — стваральнік парадку ў Сусвеце. Яго вобраз звязваюць з чыстым дзённым небам і мудрасцю. Маці-Зямля — прамаці ўсяго жывога і найбольш паважаны ў міфалогіі жаночы вобраз.

Нетры Старобінскага радовішча, дзякуючы якому і паўстаў Салігорск — дар Маці-Зямлі. На карціне яе валасы нагадваюць узор пакладаў калійнай солі. Момант з'яўлення новага жыцця на карціне — метафара стварэння Салігорска. Зялёная стужка ў валасах Маці-Зямлі — сімвал імпульсу развіцця.

Раней муралы ў межах праекту былі створаныя ў Пінску, Віцебску, Полацку, Лідзе, Гродне, Бабруйску і Мазыры, Плануюцца праекты яшчэ ў трох гарадах.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
хх / Адказаць
09.09.2022
прыгожа
1
Кашмар / Адказаць
09.09.2022
Вельмi нагадвае творчасць Мiкалоюса Чурлёнiса, а дарэчы i Язэпа Драздовiча, якога тут не так даўно ўспамiналi. Хтанiчныя, дахрысцiянскiя, казачныя матывы.
Нават цяжка ўсвядомiць, што цяперашнiя калгасныя ўлады далi дазвол на гэты твор.
2
кричащий курьян / Адказаць
09.09.2022
Панельная девятиэтажка с королями, Б-г Неба и мать Земли... Это как на деревянной дверке туалета Джоконду рисовать. Место ржачное. На такой стене максимум когтеточку рисовать и пакетик Вискас для рекламы.
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру