Бяглоў заявіў, што Неўскі з'яўляецца сімвалам дапамогі і абароны з боку Расіі для ўсіх праваслаўных.
«Губернатар Санкт-Пецярбурга адзначыў, што Аляксандр Неўскі абараняў Русь ад ворагаў, якія прыйшлі з краін, з якімі Расія змагаецца сёння», — адзначылі ў прэс-службе Бяглова.
Нагадаем, баявыя дзеянні пад Марыупалем пачаліся з першых дзён вайны, да канца мая міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу далажыў Пуціну аб поўнай акупацыі горада і металургічнага камбіната «Азоўсталь».
Горад ляжыць у руінах. Паводле ўкраінскіх уладаў, там загінулі дзясяткі тысяч чалавек. У выніку аднаго толькі ўдару расіян па драмтэатры загінулі, імаверна, сотні людзей. Расія робіць выгляд, што аднаўляе горад. Акупацыйныя ўлады з пафасам абвясцілі, што аднавілі ажно тры школы (і гэта ў горадзе, дзе да вайны жыло 450 тысяч чалавек). Большая частка горада жыве ў нечалавечых умовах. Пра вяртанне соцень тысяч бежанцаў і перасяленцаў з Марыупаля гаворка не ідзе.
Але адразу ж Расія ўзяла курс на ўстаноўку сваіх помнікаў і навязванне ўласнай гістарычнай памяці.





