Пра гэта заявіў сёння міністр абароны Сяргей Шайгу. Ён таксама заявіў, што супраць Расіі працуе ўся спадарожнікавая групоўка НАТА. «Мы ваюем ужо не столькі з Украінай, колькі з калектыўным Захадам», — сказаў ён.

Шайгу таксама ў сваім звароце заявіў, што ва Украіне загінула 5937 расійскіх салдат і афіцэраў. Аднак рэсурсы, якія вядуць падлік па адкрытых крыніцах, ужо налічылі каля 6300 загінулых. Аднак таксама гэтыя лічбы без уліку Расгвардыі, ПВК, добраахвотнікаў.

Таксама Шайгу назваў колькасць загінулых украінцаў. Лічба параненых чамусьці меншая: 61207 «забітых» і 49368 «параненых».

Міністр абароны РФ заявіў, што пад мабілізацыю трапіць 300 тысяч рэзервістаў, але студэнтаў прызываць не будуць. Таксама не будуць накіроўвацца ва Украіну тыя, хто служыць па прызыве.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Мойша / Адказаць
21.09.2022
Звар’яцелі цалкам.
14
цвярозы погляд / Адказаць
21.09.2022
Ну і хто тут кідаў шапкі ў гору і крычаў, што Расея ўжо праіграла і трэба заказваць пахавальную музыку па РФ? Будуць кідаць ва украінскую печку ўсё новае і нове мяса. А наколькі Захаду хопіць цярпення і сілаў падтрымліваць Украіну? Яшчэ паўгады? Год? Ну і ўсё, як мінімум Ўсходняя частка Украіны перойдзе да Расеі. А два браты-акрабаты і далей будуць сядзець і здеквацца над сваімі народамі.
0
мордор должен быть разрушен / Адказаць
21.09.2022
бабы ещё нарожают оболваненных ванек для отправки на убой
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру