Яго новы адрас: 230023 г. Гродна, вул. Кірава 1. СІЗА турмы №1

Андрэй за кратамі па так званай «польскай справе» з сакавіка 2021 года. Неўзабаве справа будзе перададзеная ў суд. Верагодна, што суд пройдзе ў Гродне.

Андрэй Пачобут — гродзенскі журналіст і сябра «Саюза палякаў» у Беларусі.

У абвінавачанні супраць журналіста гаворыцца, што Пачобут у медыя назваў агрэсіяй напад СССР на Польшчу ў 1939 годзе. Акрамя гэтага, яму інкрымінавалі заявы ў абарону польскай меншасці ў Беларусі, артыкулы пра беларускія пратэсты ў 2020-м і тэкст, напісаны ў 2006 годзе і прысвечаны Анатолю Радзівоніку, аднаму з камандзіраў польскага антыкамуністычнага падполля на Гродзеншчыне.

Таксама вядома, што восенню 2021 года Пачобут адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру