Рэжым НС будзе дзейнічаць тры месяцы ў Алуксненскім, Балвскім і Лудзенскім раёнах краіны. Ён распаўсюджваецца на аэрапорты і марскія і чыгуначныя пункты перасячэння мяжы.

«На гэты момант сітуацыя на латвійска-расійскай мяжы стабільная, спакойная і знаходзіцца пад строгім кантролем. Аднак з-за абвешчанай у Расіі мабілізацыі колькасць грамадзян РФ, якія жадаюць пакінуць сваю краіну, значна павялічылася. Такім чынам, існуе рызыка хуткага росту колькасці нелегальных мігрантаў і на латвійска-расійскай мяжы», — паведамілі ва ўрадзе Латвіі.

Па даных памежнай службы, колькасць расіян, якія жадаюць уехаць у Латвію, працягвае змяншацца. З 19 па 27 верасня ва ўездзе было адмоўлена 57 грамадзянам РФ.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру