Навучанне будзе адбывацца па індывідуальнай праграме. Гэта значыць, што пасля паступлення ў Калегіюм студэнты могуць выбраць: альбо разам з усімі прайсці двухгадовую праграму заняткаў, альбо скласці ўласны план работы, творачы з наяўных курсаў і майстар-класаў, работы ў семінарах і праектах індывідуальную навучальную праграму.

У аснове навучання — работа на даследчых / творчых семінарах (выкладчыкі — Ігар Бабкоў, Ірына Дубянецкая, Ганна Севярынец, Вінцук Вячорка, Павал Баркоўскі), а таксама на лекцыях і майстар-класах вядомых інтэлектуалаў, навукоўцаў, журналістаў, творчых асобаў.

Навучанне ў Калегіюме займае два гады. У асобных выпадках індывідуальная праграма можа быць як карацейшая, так і даўжэйшая.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў або асобы з вышэйшай адукацыяй. Калі вы студэнт(-ка) малодшых курсаў, у асобных выпадках можа быць зроблена выключэнне.

Дэдлайн для аплікацый — да 14 кастрычніка (уключна).

Пачатак заняткаў — 18 кастрычніка 2022 года.

Навучанне бясплатнае і будзе праходзіць анлайн.

Больш пра навучанне ў Беларускім калегіюме чытайце на сайце.

Падаць заяўку на навучанне можна тут.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру