Гэта пацвердзіў прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў.

Дамовы будуць падпісаныя прадстаўнікамі акупацыйных уладаў Данецкай, Луганскай, Запарожскай і Херсонскай абласцей.

На ўрачыстае мерапрыемства, якое пачнецца а 15-й гадзіне па маскоўскім часе, атрымалі запрашэнні дэпутаты Дзярждумы.

Адзначым, што нядаўна на акупаваных тэрыторыях прайшлі так званыя «рэферэндумы», што само па сабе з'яўляецца парушэннем міжнароднага права. Увесь свет не прызнаў вынікаў гэтага фарсу, паколькі значная частка мясцовых жыхароў выехала з акупаваных тэрыторый. Ды і ніякага празрыстага сумленнага галасавання не было. «Рэферэндумы» праходзілі ва ўмовах развязанай агрэсіі Расіі супраць Украіны, ахвярамі якой, паводле розных ацэнак, сталі ад дзясяткаў да соцень тысяч чалавек. Мільёны ўкраінцаў сталі бежанцамі і ўнутранымі перасяленцамі.

Анексія тэрыторый адбываецца на фоне абвешчанай мабілізацыі ў Расіі, а таксама пагроз расійскіх чыноўнікаў ядзернай зброяй.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Мойша / Адказаць
29.09.2022
Падавяцца яны імі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру