Пра адхіленне ад пасады ваенкама Магаданскай вобласці кіраўнік рэгіёна паведаміў 27 верасня, патлумачыўшы гэта памылкамі пры мабілізацыі.






Ваеннага камісара Хабараўскага краю Юрыя Лайко, пра звальненне якога сёння раніцай паведаміў кіраўнік рэгіёна Міхаіл Дзегцяроў, «у сувязі са службовай неабходнасцю» прызначылі на аналагічную вакантную пасаду ў Магаданскай вобласці, паведамілі «РИА Новости» ва Усходняй ваеннай акрузе.