Любы чалавек, які хоць раз быў у Берліне, ведае, што Тыргартэн — велізарны парк, плошчай больш за 200 гектараў. Калі б яго і праўда высякалі на дровы, гэта не засталося б незаўважаным.

Фота: Wikimedia Commons.

Парк мае важнае культурнае і рэкрэацыйнае значэнне, ніхто б яго проста так не высякаў.

Але адкуль гэтая прапагандысцкая лухта ўзялася на лукашэнкаўскіх рэсурсах?

«Жыхары Берліна з-за недахопу паліва ссеклі амаль усе дрэвы ў цэнтральным парку Тыргартэн у Берліне для ацяплення сваіх дамоў. Пра гэта са спасылкай на Bloomberg інфармуе «Газета.ru», — паведамляе АНТ.

Тут нічога дзіўнага няма. Лукашэнкаўскія медыя часта публікуюць навіны замежжа з расійскіх смеццевых сайтаў. Яны капіююць і штампуюць навіны, нават не правяраючы першакрыніцы.

Але што гаворыцца ў першакрыніцы, на «Блумбергу»?

«У Берліне крызіс нагадвае аб трывожных адгалосках наступстваў Другой сусветнай вайны — спусташэнні і запусценні. Тады з-за недахопу паліва жыхары ссеклі амаль усе дрэвы ў цэнтральным парку Тыргартэн для ацяплення. І хоць цяпер берлінцы не збіраюцца ісці на такія крайнасці, клопат пра захаванне цяпла з'яўляецца распаўсюджаным», — гаворыцца ў першакрыніцы.

Як бачым, гаворка ішла пра тое, што парк высеклі пасля Другой сусветнай, а не зараз.

З галоўным берлінскім паркам усё добра.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

9
Дзед / Адказаць
11.10.2022
Ну пра парк зразумела, што падман, але вы паглядзіце на гэтае фота... Парк вялізны..., але па за ім, колькі ахопіць вока, бэтонныя джунглі... Як людзі жывуць у такіх вялічэзных гарадох?... Жах нейкі... У такіх умовах людзі жывуць толькі апошнія гадоў 80, а тысячагоддзі ж жылі з прыродаю. Як у такіх скучаных умовах можна выхаваць нармальных дзяцей і захаваць фізычнае і псіхічнае здароўе? А калі ў такія джунглі Волдя шугане адну з сваіх балванак ?...
0
Трамбон / Адказаць
11.10.2022
Дзед, ты на Менск зірні, на былы аэрапорт, напрыклад, калі знойдзеш, на Каменную горку, Сухарава...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру