Дзяўчыну абвінавацілі ў «дыскрэдытацыі расійскай арміі», ёй пагражаў штраф ад 30 да 50 тысяч рублёў. Таксама ў яе канфіскавалі каробку з крэйдай у якасці доказу правапарушэння.
Пры гэтым сама дзяўчына ў паліцыі і пазней у судзе заявіла, што яе надпіс азначаў «Нет вобле», бо яна «адчувае непрыязнасць да гэтага віду рыб». Суд адзначыў, што паліцыя ніяк не абвергла гэтую заяву і спыніў справу за адсутнасцю складу адміністрацыйнага правапарушэння.
Таксама суддзя пастанавіў вярнуць дзяўчыне яе каробку з крэйдай.
8
1
15
0
0
0