«Рассылаюць паведамленні «эвакуюйцеся, будуць УСУ абстрэльваць Херсон». Ведаючы рускую тактыку, і што яны капаюць умацаванні ў раёне Чаплынкі пад ствольную артылерыю, у мяне адчуванне, што рускія рыхтуюцца біць па Херсоне. На жаль», — сказаў Кім.

Раней камандуючы расійскімі акупацыйнымі войскамі ва Украіне Сяргей Суравікін заявіў, што не выключае прыняцця «няпростых рашэнняў» адносна Херсона. А акупацыйныя ўлады запланавалі эвакуацыю 50-60 тысяч чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
16