Фота: ndtv.com

Больш за 100 чалавек апынуліся пад вадой, прынамсі 80 з іх загінула. На месцы здарэння працуюць ратавальнікі.

Трагедыя адбылася на мосце Морбі на рацэ Мачэху. Ён быў пабудаваны яшчэ 140 гадоў таму, некалькі гадоў быў на рэканструкцыі і адкрыўся для наведвальнікаў ўсяго чатыры дні таму. 

Кіраўніцтва штата Гуджарат узяло на сябе адказнасць за трагедыю.

На відэа, знятым відавочцамі надзвычайнага здарэння, відаць, як многія людзі павіслі на трасах моста. Іншыя, каб выратавацца, самі скакалі ў раку.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
хх / Адказаць
30.10.2022
божухна...
зноў і зноў узгадваю мост на Нямізе... уздрыгваю і шчастліва выдыхаю - якое шчасце, што ён абрынуўся ноччу, і ніхто не пацярпеў
толькі псіхіка мая... але яе не шкада
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру