Фота: скрыншот з ютуб-канала Вольгі Бондаравай 

Руская шавіністка з Гродна Вольга Бондарава, якую выкарыстоўваюць у сваіх мэтах лукашысты, сёлета паступіла ў Педагагічны ўніверсітэт у Мінску.

Вучыцца яна за кошт рэспубліканскага бюджэту на дзённым аддзяленні філалагічнага факультэта, спецыяльнасць — «Беларуская мова і літаратура».

 

Спіс групы, у якой вучыцца Вольга Бондарава. Фота: скрын з сайта БДПУ

У ролі студэнткі Бондарава паспела засвяціцца падчас форуму «Беларусь адзіная», які быў арганізаваны ўладамі да «Дня народнага адзінства», на ім гаварылі пра Курапаты.

Падчас форуму студэнтка Вольга Бондарава «дыскутавала» з Вадзімам Гігіным і Ігарам Марзалюком. Яна казала, што «нельга змешваць рэпрэсіі дзяржавы па судзе з гітлераўскім генацыдам пагалоўна ўсяго народа».

«Наша Ніва» патэлефанавала Вользе Бондаравай, каб даведацца, чаму яна вырашыла атрымаць адукацыю педагога і чаму абрала менавіта беларускую мову і літаратуру. Размаўляць Бондарава не стала, паклала слухаўку.

Чытайце таксама: 

«Агідная інсталяцыя з чэрапам ліквідаваная». Лукашысты пачалі змаганне з Хэлоўінам

Як «інфаспецназаўка» Бондарава, што нішчыць беларускае, падначаліла чыноўнікаў цэлай вобласці ВІДЭА

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

2
Гэты гэнага піхнуў, гэны паваліўся / Адказаць
31.10.2022
Чуе жанчына, што прыйдзецца размаўляць па-беларуску, хутка на новыя ірты ўставаць ці бегчы з Беларусі.
0
венграў долар / Адказаць
31.10.2022
О дурні хто яе ўзяў. Яна ж будзе там страчваць сваё даносы і палову універа перасодзіць.
0
Абу / Адказаць
31.10.2022
Біпалярка - каварная хвароба.
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру