Інцыдэнт адбыўся раніцай у панядзелак у тэрмінале мытнага афармлення ў горадзе Карошчын. Адзін з мытнікаў выявіў пры надглядзе ў кабіне грузавіка ліхтарыкі і папкі, якія, на яго думку, маглі быць скрадзеныя. І хоць першапачаткова наш 34-гадовы суайчыннік запэўніваў, што гэта не так, супрацоўнік у яго тлумачэнні не паверыў.

Падчас далейшага высвятлення сітуацыі вартавыя парадку ўстанавілі, што гэтыя тавары былі часткай грузу, які іншы кіроўца выклаў на рампу для праверкі мытнікамі, а сам заснуў. Пры гэтым аказалася, што ў крадзяжы ўдзельнічаў яшчэ адзін чалавек, з якім першы падзяліў здабычу. Ім аказаўся таксама наш 37-гадовы суайчыннік.

Мужчын да высвятлення абставінаў узялі пад варту, а тавар вярнулі ўладальніку. Пазней беларусы прызналі сваю віну. Яны растлумачылі, што спакусіліся на пакінуты на рампе груз і вырашылі скарыстацца сном іншага кіроўцы, узяўшы сабе дзве скрынкі з таварам.

Цяпер іх чакае суд. Паводле заканадаўства, ім пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да 5 гадоў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Правдоруб / Адказаць
18.11.2022
Белорус белорусу белорус...
0
Вася / Адказаць
18.11.2022
Это какой-то позор!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру