«Я не магу гаварыць за Мінабароны. У Крамлі ніякіх абмеркаванняў на гэты конт няма», — сказаў ён, адказваючы на пытанне пра магчымасць новай мабілізацыі.
Прэзідэнт Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб частковай мабілізацыі ў Расіі 21 верасня, праз сем месяцаў пасля пачатку ўварвання ва Украіну. Міністр абароны Сяргей Шайгу 28 кастрычніка паведаміў, што план па прызыве 300 тысяч чалавек выкананы, мабілізацыя завяршаецца і апавяшчэнне насельніцтва аб адпаведных мерапрыемствах спынена.
0
0
0
0
0
0