Сенатары ўхвалілі законапраект аб амністыі ў сувязі з Днём народнага адзінства. Праект у Савеце Рэспублікі прадставіў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў, паведамляе прэс-служба МУС.

«У нашай дзяржаве заўсёды прымяняецца прынцып гуманізму ў дачыненні да асоб, якія адбываюць крымінальнае пакаранне. Дзяржава не толькі карае, але і дае магчымасць асуджаным датэрмінова вызваліцца ад адбывання пакаранняў», — сказаў кіраўнік МУС.

Рашэнне аб прымяненні амністыі будзе прымацца ў дачыненні да кожнай асобы індывідуальна, што дае дадатковыя інструменты для ціску адміністрацыі калоній на зняволеных. 

Цяпер законапраект павінен падпісаць Лукашэнка.

Ëсць падставы думаць, што на палітычных зняволеных амністыя не распаўсюдзіцца, яна прадуманая так, што адносіцца толькі да крымінальнікаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру