Як піша «Гаюн», верагодна, генералы прыбылі на аэрадром у Мачулішчах учора. Яны праінспектуюць ход сумеснай падрыхтоўкі так званай рэгіянальнай групоўкі войскаў на палігонах РБ. 

Пасля заслухоўвання дакладаў аб ступені гатоўнасці расійскай часткі групоўкі да выканання задач, генералы агледзяць пункты кіравання, навучальныя месцы і казармы вайскоўцаў. Асобная ўвага будзе нададзена пытанням арганізацыі забеспячэння і ўдасканаленню бытавых умоў для вайскоўцаў. 

Таксама плануецца наведванне заняткаў танкавых і мотастралковых падраздзяленняў, рамонтна-аднаўленчых батальёнаў, азнаямленне з працай расійска-беларускага палявога шпіталя. Акрамя гэтага, Сяргей Рудскі пазнаёміцца з парадкам выканання баявых задач падраздзяленнямі УС РБ па прыкрыцці дзяржаўнай мяжы РБ на паўднёвым кірунку.

Як піша «Гаюн», гэта першая публічная інспекцыя начальнікаў з Масквы расійскага кантынгенту ў Беларусі.

Канал выказвае меркаванне, што па выніках інспекцыі будзе зроблены даклад кіраўніцтву Мінабароны РФ, на падставе якога будуць прымацца далейшыя рашэнні адносна расійскага кантынгенту ў РБ.

Цікава, што Мінабароны Беларусі ў сваім тэлеграм-канале не апублікавала прэс-рэліза пра візіт расійскіх генералаў.

«Гэты факт у тым ліку паказвае ўзровень адносін паміж РБ і РФ у ваеннай сферы. Нешта падобнае было і падчас вучэнняў «Саюзная рашучасць-2022», калі зводкі МА РБ не адпавядалі фактычнаму знаходжанню расійскіх войскаў у РБ. Тады вайскоўцы УС РФ не лічылі неабходным інфармаваць сваіх беларускіх калегаў. Гэта ж адбываецца і цяпер?» — піша «Беларускі Гаюн».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру