Аператыўнікі крымінальнага вышуку і групы па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці Савецкага РАУС г. Гомеля ўстанавілі, што да гэтага датычны 35-гадовы наладчык станкоў і маніпулятараў з праграмным кіраваннем ўчастка механічнай апрацоўкі завода. Раніцай таго дня ён са свайго працоўнага месца выдаліў сістэмныя файлы і несанкцыянавана выключыў дзесяць зменных модуляў памяці з праграмным забеспячэннем станкоў і кіруючымі праграмамі апрацоўкі дэталі.

5 станкоў належалі ўласна заводу, 3 іншых знаходзіліся ў арэндзе мінскага холдынгу. З-за дзеянняў работніка на заводзе быў прыпынены выпуск шэрагу дэталяў, якія пасля іх вырабу падлягалі накіраванню на зборачны канвеер сталічнага завода. Прадпрыемству нанесены ўрон у суме больш за 55 тысяч рублёў.

Следчымі ў дачыненні да наладчыка заведзена крымінальная справа па факце мадыфікацыі камп'ютарнай інфармацыі, што пацягнула прычыненне істотнай шкоды. З мэтай устанаўлення цяжару наступстваў, прычыненых заводу, прызначаныя дадатковыя камп'ютарна-тэхнічныя экспертызы. Мужчына арыштаваны і змешчаны ў СІЗА.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру