Заўважыць яе было складана, бачнасць з-за снегападу была практычна нулявой, з-за чаго як мінімум шэсць машын урэзаліся ў дрэва, піша Onliner.by.

— Шэсць машын уляцелі ў дрэва, час — каля 22:00. У некалькіх разбітыя пярэднія часткі, у мяне на мікрааўтобусе разбіта лабавое шкло. Палову дрэва прыбралі з трасы, і я паехаў далей, — распавёў адзін з чытачоў.

— Сітуацыя яшчэ не скончылася, заўтра паедзем у страхавую. Яшчэ наперадзе квэст па куплі арыгінальных запчастак для аўто, з дастаўкай якіх цяпер праблема, — каментуе сітуацыю іншая дзяўчына.

— Часу на рэакцыю было не больш трох секунд, — распавёў іншы аўтамабіліст. — Але гэта дзякуючы людзям з першай машыны. На самай справе я заблытаўся, убачыўшы іх, — меў намер узяць правей і спыніцца, каб дапамагчы. Само дрэва з'явілася за дзве секунды, і ўжо стала ясна, што трэба перастройвацца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру