Служба дзяржаўнай бяспекі (СДБ) Латвіі пачала праверку ў сувязі з выказанымі падчас эфіру тэлеканала «Дождь» заявамі. На думку СДБ, выказванні Карасцялёва выклікаюць падазрэнні, што тэлеканал аказвае дапамогу расійскім войскам.

СДБ папярэджвае, што, улічваючы злачынствы расійскіх акупацыйных сіл супраць Украіны і яе народа, аказанне якой-небудзь падтрымкі Расіі як краіне-агрэсарцы недапушчальнае. 

Служба, як адзначаецца, не раз папярэджвала адказныя за прыняцце рашэнняў установы і службовых асоб, што перанос дзейнасці незалежных расійскіх СМІ ў Латвію можа быць звязаны з рознымі рызыкамі.

Па-першае, прадстаўнікі СМІ, якія прыехалі з краіны-агрэсаркі, ствараюць рызыкі выведвальнага характару. Па-другое, дзейнасць прадстаўнікоў расійскіх СМІ ў Латвіі, на думку СДБ, звязаная з рызыкамі для бяспекі латвійскай інфармацыйнай прасторы. 

Не адстаюць і асобныя палітыкі, прытым нават высокапастаўленыя. Так, міністр абароны Латвіі Арціс Пабрыкс лічыць, што калектыў «Дождя» павінен вярнуцца ў Расію, а супрацоўнікаў варта пазбавіць дазволаў на жыхарства.

«Чаша перапоўненая», — заявіў міністр у твітары.

Міністр замежных спраў Эдгар Рынкевіч абмеркаваў сітуацыю са службай дзяржаўнай бяспекі і кіраўніком Нацыянальнай рады электронных СМІ Іварам Абаліньшам, і цяпер вядзецца праверка, паведаміў дарадца міністра Марціньш Дрэгерс. Ён падкрэсліў, што падтрымка расійскай агрэсіі ў любой форме непрымальная.

Дарадца міністра дадаў, што пасля праверкі фактаў услед пойдуць адпаведныя дзеянні.

Старшыня камісіі Сейма па правах чалавека і грамадскіх справах Дзідзіс Шмітс заявіў, што камісія яшчэ не абмяркоўвала гэтае пытанне, аднак ён лічыць, што Латвія не павінна прымаць расійскія СМІ. 

«Калі расійскі СМІ выступае супраць рэжыму Пуціна, гэта не азначае, што ён дружалюбны да нас», — сказаў парламентарый. 

Чытайце таксама:

Тэлеканал «Дождь» звольніў вядучага, які распавёў у эфіры пра дапамогу мабілізаваным 

У Латвіі тэлеканал «Дождь» аштрафавалі на 10 тысяч еўра

У эфіры «Дождя» спыталі, ці камфортна ваяваць расіянам ва Украіне. А потым заявілі, што іх не так зразумелі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

4
Uk / Адказаць
03.12.2022
Все эти уzzкие «либералы», перекрашенные носители их варварского мировозрения и не более. Веры их словам ноль! Место их в рашке, а учесть - позор и презрение навеки!
24
Вось так / Адказаць
03.12.2022
Латвія рыхтуецца стрэліць сабе ў нагу. Будзем спадзявацца, што ўсё ж не патрапіць.
1
Нина / Адказаць
03.12.2022
Сотрудники "Дождя" разболтались, стали неряшливо работать. Карта рф с Крымом - еще ладно, но оговорка "наша армия" - это уже что-то. И здесь тоже: помощь, понимаешь, мобикам. Они забыли, где они находятся - в Латвии очень жестко относятся ко всем россиянским проявлениям. Ну, теперь подтянутся, если не хотят лишиться лицензии.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру