Фота: AP
Праграма перамоў насычаная, паведамляе Пул першага.
Спачатку — размова ў шырокім складзе. Удзел у ёй возьмуць кіраўнікі дзяржаў, а таксама члены ўрадаў дзвюх краін, кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў. У такім фармаце бакі падрабязна абмяркуюць увесь спектр найбольш актуальных пытанняў беларуска-расійскай інтэграцыі.
Далей кіраўнікі працягнуць перамовы ў фармаце «адзін на адзін».
Пасля — зробяць заявы і адкажуць на пытанні журналістаў.
Яны падрабязна абмяркуюць ход рэалізацыі прынятых раней саюзных праграм. У першую чаргу размова пойдзе аб пытаннях гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, сумесных кааперацыйных праектах з акцэнтам на імпартазамяшчэнне. Важнай тэмай у перагаворным парадку дня стане супрацоўніцтва ў энергетычнай сферы.
Таксама нададуць прыярытэтную ўвагу пытанням бяспекі, абмяняюцца меркаваннямі аб сітуацыі ў рэгіёне і свеце, абмяркуюць сумесныя меры рэагавання на ўзнікаючыя выклікі, дадае Пул першага.
Апошні раз Пуцін быў у Мінску на адкрыцці Еўрапейскіх гульняў у чэрвені 2019 года.





