Пятро Маркелаў
У лістападзе мінулага года, паводле звестак чэшскай паліцыі, Маркелаў зайшоў у краму IKEA, дзе рассёк сякерай дзве белыя тумбачкі, абліў іх чырвонай фарбай і заявіў праз гучнамоўнік, што такім чынам пратэстуе супраць «супрацоўніцтва IKEA з уладамі Беларусі». Пасля гэтага Маркелава затрымалі, але пазней адпусцілі на волю.
Акцыю Маркелаў правёў пасля публікацыі ў еўрапейскай прэсе артыкула, што IKEA нібыта працавала з пастаўшчыкамі, якія выкарыстоўвалі працу беларускіх зняволеных, у тым ліку і палітычных.
У самой кампаніі на гэта адказалі, што ў іх бізнэсе «няма месца парушэнням правоў чалавека». Па словах прэс-сакратара, у 2021 годзе IKEA прыняла рашэнне спыніць развіццё ў Беларусі з-за праблем з правамі чалавека і непрадказальнай сітуацыяй.
Чытайце таксама:
Актывіста Пятра Маркелава вызвалілі. Ён чакае рашэння пракурора
У Чэхіі затрымалі беларуса, які пратэставаў у краме IKEA






Трэба скончыць гандаль!