З 17:00 да 17:40 на Міхайлаўскай плошчы адбудзецца збор удзельнікаў. Яны накіруюцца па наступным маршруце: Міхайлаўская плошча — Сафіеўская плошча — Тэатральная плошча — вуліца Хмяльніцкага — Хрышчацік — Еўрапейская плошча — народны мемарыял Жызнеўскаму па вуліцы Грушэўскага.
З 18:40 да 20:00 пройдзе ўшанаванне памяці загінулых ураджэнцаў Беларусі.
У выпадку паветранай трывогі ўсе ўдзельнікі будуць праведзеныя да найбліжэйшага прасторнага бамбасховішча — станцыі метро «Майдан Незалежнасці», паведамляюць арганізатары.