Падчас гэтай аперацыі ў розных рэгіёнах Іспаніі былі арыштаваныя адразу 27 чалавек, канфіскаваныя 10 тон тытунёвага лісця і 3,5 млн пачкаў цыгарэт на агульную суму 37,5 млн еўра.

Як паведамляе паліцыя, украінцы, якія працавалі на фабрыках, туліліся ў бытоўках на іх тэрыторыі і баяліся выходзіць за межы. Сярод іх ёсць як уцекачы ад вайны, якія заехалі ў Іспанію на законных падставах, так і тыя, хто трапіў у краіну нелегальна.

Паводле звестак ААН, за час вайны ў Еўропе былі зарэгістраваныя амаль восем мільёнаў уцекачоў з Украіны, больш за 160 тысяч з іх дабраліся да Іспаніі.

У апублікаваным у лістападзе дакладзе Еўрапарламента гаварылася, што ў Еўрасаюзе расце колькасць выпадкаў нелегальнай эксплуатацыі ўкраінскіх бежанцаў, якія часцяком з-за свайго гаротнага становішча і няведання мовы вымушаныя брацца за любую працу.

Іспанская паліцыя ў нядзелю распавяла, што выяўленыя ёю тры падпольныя фабрыкі былі размешчаныя ў розных канцах Іспаніі: пад Севільяй на поўдні, пад Валенсіяй на ўсходзе і ў рэгіёне Ла Рыёха на поўначы. Першая была выяўленая яшчэ ў канцы 2021 года, і дзякуючы гэтаму паліцыя ўрэшце змагла накрыць і дзве іншыя.

Тытунь для вытворчасці цыгарэт, па даных паліцыі, увозіўся кантрабандай, і магутнасці фабрык дазвалялі вырабляць больш за паўмільёна пачкаў за дзень. Прадукцыю прадавалі і ў Іспаніі, і ў іншых краінах.

Акрамя тытуню і цыгарэт, паліцыя арыштавала раскошныя аўтамабілі, ювелірныя вырабы і вялікія сумы наяўнымі, знойдзеныя ў арганізатараў гэтай сеткі. Як кажуць паліцыянты, тыя жылі раскошным жыццём у курортнай Марбельі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2