Пра гэтыя планы кіраўнік канцылярыі Урсулы фон дэр Ляен праінфармаваў пастаянных прадстаўнікоў краін — членаў Еўрасаюза ў Бруселі на мінулых выхадных.

У ліку падрабязнасцяў санкцыйнага пакета, якія выцяклі ў прэсу напярэдадні фармальнага абмеркавання, паведамляецца наступнае.

— Абмежавальныя меры будуць уведзены супраць яшчэ чатырох расійскіх банкаў, у тым ліку і Альфа-банка — найбуйнейшай у краіне прыватнай крэдытнай арганізацыі, якая належыць Міхаілу Фрыдману.

— Грамадзянам Расіі забароняць знаходзіцца ў радах дырэктараў «крытычна важных інфраструктурных кампаній» Еўрасаюза, у прыватнасці, у галіне здабычы, вытворчасці і пастаўкі энерганосьбітаў.

— Спіс фізічных асоб, у дачыненні да якіх дзейнічаюць персанальныя санкцыі, папоўніцца яшчэ прыкладна 130 імёнамі. У іх ліку — прадстаўнікі камандавання расійскімі войскамі, прызначаныя Масквой чыноўнікі самаабвешчаных «расійскіх рэгіёнаў», а таксама супрацоўнікі лаяльных Маскве прапагандысцкіх СМІ накшталт RT.

— Дадатковыя забароны плануецца ўвесці на імпарт у ЕС расійскага каўчуку, а таксама асфальту або бітуму (або іншых прадуктаў перапрацоўкі нафты).

— У Расію хочуць забараніць увозіць грузавыя аўтамабілі, іншыя цяжкія транспартныя сродкі, помпы і іншае абсталяванне, якое выкарыстоўваецца ў будаўнічым сектары.

Politico таксама ўдакладняе, што з высокай доляй верагоднасці ў пакет будуць уключаны дадатковыя забароны на экспарт электронных кампанентаў падвойнага прызначэння — гэта значыць тых, што могуць быць выкарыстаны для вытворчасці зброі.

Клас
18
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
2