4 лютага амерыканскія вайскоўцы збілі ля ўзбярэжжа Паўднёвай Караліны кітайскі аэрастат, які ўварваўся ў амерыканскую паветраную прастору, як заявілі ў Вашынгтоне, са шпіёнскімі мэтамі.

Байдэн у чацвер заявіў, што бяспека паветранай прасторы ЗША застаецца адным з прыярытэтаў яго адміністрацыі. Ён дадаў, што абмяркуе тое, што адбылося, з кітайскім лідарам Сі Цзіньпінам.

«Я спадзяюся, што мы з гэтым разбяромся, але прасіць прабачэння за тое, што мы збілі гэты шар, я не збіраюся», — сказаў ён.

Пекін адмаўляе, што лятальны апарат быў шпіёнскім, і сцвярджае, што гэта быў метэаралагічны апарат, які заляцеў у ЗША выпадкова.

«Нам патрэбны з Кітаем не канфлікт, а канкурэнцыя. Мы не хочам новай халоднай вайны. Але я не прашу прабачэння», — дадаў прэзідэнт ЗША.

Пасля кітайскага апарата, са слоў Байдэна, амерыканскія вайскоўцы пачалі шукаць над ЗША аб'екты, якія ляцяць на нізкай хуткасці. Над Паўночнай Амерыкай іх аказалася тры — гэта і былі неапазнаныя аб'екты, выяўленыя за апошнія дні над Аляскай, Канадай і амерыканскім возерам Гурон.

Я загадаў збіць гэтыя тры аб'екты праз тое, што яны ўяўлялі небяспеку для грамадзянскай і камерцыйнай авіяцыі, і таму, што мы не маглі выключыць небяспеку трапляння сакрэтных устаноў пад назіранне», — патлумачыў Байдэн.

«Мы пакуль дакладна не ведаем, што гэта былі за аб'екты. Цяпер нічога не паказвае, што яны былі звязаны з праграмай шпіёнскіх аэрастатаў Кітая ці… з прыладамі сачэння іншых краін», — сказаў прэзідэнт.

«Не памыляйцеся, калі нейкія аб'екты ўяўляюць пагрозу бяспецы амерыканцаў, то мы іх саб'ём», — рэзюмаваў Байдэн.

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0