Пра гэта паведамляе «Медуза» са спасылкай на АСС-медыя.

Калі Коўтун знаходзіўся ў папраўчай калоніі, яго завербавалі ў ПВК «Вагнер». Пра іншыя падрабязнасці невядома. Ва ўпраўленні ФСВП па Прыморскім краі паведамілі, што ў ведамства няма такіх даных. Кіраўнік краёвай грамадскай назіральнай камісіі Уладзімір Найдзін у сваю чаргу сказаў, што нічога не чуў пра гібель Коўтуна. У ПВК «Вагнер» на момант публікацыі сітуацыю не каментавалі.

Аляксандр Коўтун лічыцца адным з лідараў злачыннай групоўкі «прыморскіх партызан», якая ў лютым — чэрвені 2010 года нападала на супрацоўнікаў міліцыі ў Прыморскім краі. Коўтуна і іншых «прыморскіх партызан» абвінавачвалі ў забойстве двух міліцыянтаў і чатырох вытворцаў наркотыкаў, а таксама ў раненні яшчэ шасці міліцыянтаў, крадзяжы некалькіх аўтамабіляў і іншых крадзяжах.

Удзельнікаў банды затрымалі ў чэрвені 2010 года. У 2014 годзе Аляксандра Коўтуна асудзілі да пажыццёвага пазбаўлення волі, але ў далейшым пакаранне замянілі на 25 гадоў калоніі. Незадоўга да таго, як банду «прыморскіх партызан» разграмілі летам 2010 года, удзельнікі групоўкі запісалі відэазварот, у якім патлумачылі свае матывы. Коўтун і іншыя ўдзельнікі банды сказалі на запісе, што абвясцілі вайну міліцыянтам па ідэйных меркаваннях, так як лічаць, што МУС страхуе наркабізнэс, прастытуцыю, незаконныя лесанарыхтоўкі, а таксама фальсіфікуе крымінальныя справы. На адным з судовых пасяджэнняў Аляксандр Коўтун сказаў, што ўдзельнікі групоўкі не лічаць сябе «партызанамі», як іх празвалі ў СМІ. «Партызанамі нас назвалі. У нас крымінальнага складніка не было, у нас былі ідэйныя меркаванні», — казаў тады Коўтун.

Клас
13
Панылы сорам
12
Ха-ха
3
Ого
7
Сумна
3
Абуральна
1