Джордж Сорас. Фота: AP

Джордж Сорас. Фота: AP

Паводле яго слоў, да кастрычніка 2022 года Украіна перамагала на полі бою, аднак затым Расія пры дапамозе Ірана пачала ўжываць беспілотнікі і абстрэльваць ракетамі крытычную інфраструктуру, што прымусіла Кіеў заняць абарончую пазіцыю. Ён адзначыў, што войска Расіі знаходзіцца ў адчайным становішчы, яно дрэнна кіраванае, абсталяванае і дэмаралізаванае, а таму Уладзімір Пуцін пачаў больш актыўна выкарыстоўваць групу «Вагнер», што прынесла Крамлю некаторыя поспехі.

Сорас заяўляе, што прэзідэнты Уладзімір Зяленскі і Джо Байдэн пагадзіліся, што адзіны спосаб скончыць вайну — гэта перамога Украіны.

«Пуцін загадаў Прыгожыну атрымаць перамогу да гадавіны расійскага ўварвання ва Украіну 24 лютага. Ён спрабуе акружыць украінскіх абаронцаў горада Бахмута, дзе мае колькасную перавагу. Магчыма, яму гэта ўдасца, але я лічу гэта малаверагодным, таму што ўкраінская армія аказвае моцны супраціў, і як толькі Украіна зможа прымяніць абяцаную зброю, усё зменіцца», — заявіў мільярдэр.

Бізнэсовец мяркуе, што Украіна мае акно магчымасцяў вясной, каб правесці контрнаступленне з дапамогай заходняга ўзбраення — гэты наступ украінскіх воінаў павінен вызначыць лёс поўнамаштабнага ўварвання Расіі.

«Краіны былога СССР з нецярпеннем чакаюць паражэння расіян ва Украіне, таму што хочуць адстаяць сваю незалежнасць. Гэта азначае, што ўкраінская перамога будзе спрыяць распаду Расійскай імперыі. Расія больш не будзе ўяўляць пагрозу для Еўропы і свету», — рэзюмаваў ён.

Клас
61
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
4