У электроннай бібліятэцы ААН зарэгістраваныя два дакументы з карэкціроўкамі праекта рэзалюцыі, якія прадставіў афіцыйны Мінск.

У адным з іх Беларусь прапануе выключыць з прэамбулы словы «праз год пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну». Фармулёўку «…агрэсіі РФ супраць Украіны, у тым ліку працягваюцца напады на абʼекты крытычна важнай інфраструктуры па ўсёй тэрыторыі Украіны» прапануецца спрасціць да фразы «…ваенных дзеянняў ва Украіне».

Акрамя таго, Мінск прапанаваў выключыць з пастановачнай часткі патрабаванне, каб «Расійская Федэрацыя неадкладна, цалкам і безумоўна вывела ўсе свае ўзброеныя сілы з тэрыторыі Украіны ў яе міжнародна прызнаных межах».

Разам з тым гэтую частку прапануецца дапоўніць асуджэннем заяў, зробленых «некаторымі лідарамі Нармандскай кантактнай групы ў дачыненні да сапраўдных намераў, якімі яны кіраваліся пры распрацоўцы Комплексу мер па выкананні Мінскіх пагадненняў, — намераў, якія не адпавядаюць мэтам мірнага ўрэгулявання канфлікту ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей Украіны».

У іншым дакуменце Беларусь прапануе ў прэамбуле «з заклапочанасцю» адзначыць «працяглыя трэцімі бакамі пастаўкі зброі ў зону канфлікту, што падрывае перспектывы дасягнення ўстойлівага міру», а ў пастановачную частку — заклік да «пачатку мірных перамоваў».

Рэзалюцыю, на думку афіцыйнага Мінска, таксама варта дапоўніць заклікам «улічваць карэнныя прычыны канфлікту ва Украіне і вакол яе, уключна з законнымі асцярогамі дзяржаў-членаў наконт бяспекі», а таксама «ўстрымлівацца ад адпраўкі зброі ў зону канфлікту».

Лукашэнкаўскі прадстаўнік пры ААН: Некаторыя заходнія палітыкі — як падгузнікі, іх трэба часта мяняць

Клас
5
Панылы сорам
26
Ха-ха
14
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
53