У чацвёртым квартале 2022 г. працоўныя даходы жыхароў, якія працавалі поўны месяц, у параўнанні з тым жа перыядам 2022 года павялічыліся на 208 еўра і склалі 1844 еўра «на паперы». Працоўныя даходы «на рукі» павялічыліся на 119 еўра да 1153 еўра.

Намінальны рост зарплаты быў хуткім, але ён збольшага толькі кампенсаваў рост цэн. Сярэднія даходы «на рукі» ў чацвёртым квартале 2022 года павялічыліся на 12%, а гадавая інфляцыя ў снежні 2022 г. была амаль 22%».

У 2021 годзе кожны чацвёрты работнік у Літве атрымліваў зарплату менш за 800 еўра, а ў 2022 годзе такім быў кожны пяты. Большая частка — каля 43% — атрымлівалі даходы ў памеры 1000-2000 еўра, 17% — 2000-3000 еўра, больш 3000 еўра атрымлівалі каля 12% работнікаў.

У Беларусі сярэдні заробак за студзень склаў 1915 рублёў «бруднымі». На сённяшнім курсе гэта 642 еўра.

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0