У апошнюю нядзелю зімы будзе воблачна з праясненнямі.
Ноччу ў многіх раёнах, днём месцамі пройдуць кароткатэрміновыя ападкі — снег, мокры снег, па поўдні і снег з дажджом. Ноччу месцамі па Віцебскай вобласці снег чакаецца моцны.
На большай частцы тэрыторыі на дарогах утворыцца галалёдзіца.
Вецер паўночна-заходні ўмераны, месцамі парывісты, раніцай і днём на паўночным усходзе краіны — моцны парывісты.
Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад мінус 5 да плюс 1 градуса, днём па поўдні краіны чакаецца да 5 градусаў цяпла.






можа загалоўкі ўжо піша ШІ?
на маім любімым радыё ў канцы прагноза надвор'я кажуць - прагноз складзены пры дапамозе нейрасетак
можа прафесія сіноптыка адамрэ першай?