Фота ілюстрацыйнае
«Так як вайна ва Украіне працягваецца ўжо больш за год, Еўрапейская лёгкаатлетычная рада хацела паказаць, што мы не змянілі сваю пазіцыю адносна забароны для расійскіх і беларускіх спартсменаў, дапаможнага персаналу і іншых афіцыйных асоб не толькі на ўдзел у спаборніцтвах, але і на [прысутнасць] на ўсіх мерапрыемствах», — сказаў прэзідэнт Еўрапейскай асацыяцыі лёгкай атлетыкі Дабрамір Карамарынаў.
Забарона на ўдзел беларускіх і расійскіх спартсменаў у міжнародных спаборніцтвах была ўведзена 1 сакавіка 2022 года пасля ўварвання Расіі ва Украіну пры падтрымцы рэжыму Лукашэнкі.
Чытайце таксама:
Вялікабрытанія поўная рашучасці не дапусціць удзелу беларускіх і расійскіх спартсменаў у Алімпіядзе
Міжнародная федэрацыя фехтавання ўхваліла вяртанне спартсменаў з Беларусі да ўдзелу ў спаборніцтвах
Міжнародны алімпійскі камітэт не плануе здымаць санкцыі з Беларусі





