Мухузі Кайнеругаба. Фота twitter
«Назавіце мяне «пуціністам», калі хочаце, але мы, Уганда, пашлём салдат абараняць Маскву, калі ёй калі-небудзь будуць пагражаць імперыялісты!» — напісаў ён у твітары.
Раней ён назваў Расію «гістарычным сябром Уганды», заявіўшы: «Той, хто падрывае гэтае сяброўства, падрывае нашу краіну».
У лютым 2022-га Кайнеругаба пахваліў рашэнне Крамля аб пачатку вайны ва Украіне. Увосень ён казаў, што Уганда будзе расцэньваць напад на Расію як напад на Афрыку. За гэта і іншыя неасцярожныя заявы прэзідэнт краіны таксама вырашыў зняць сына з пасады камандуючага сухапутнымі войскамі Уганды, аднак павысіў яго да генеральскага звання і пакінуў сваім дарадцам.
78-гадовы Ëверы Мусэвені кіруе Угандай 37 гадоў, з 1986 года.





