Мастачка — 15-гадовая Саша Герман беларускага паходжання. На мурале адлюстраваныя традыцыйныя элементы — дзяўчыны ў народных строях, купальскае вогнішча, зубр, беларускія арнаменты.

Мурал зроблены цягам 2 тыдняў з дапамогай 50 валанцёраў ва ўзросце ад 8 да 70 гадоў. Знаходзіцца па адрасе 701 Taraval St, San Francisco

У апошні дзень маляваць прыйшло больш за 30 чалавек, атрымалася сапраўдная талака. Шмат мясцовых жыхароў цікавіліся сітуацыяй у Беларусі, выказвалі падтрымку і дзякавалі за ўпрыгожанне іх раёна, паведамляюць беларусы Сан-Францыска.

Грошы на мурал былі сабраныя беларускай суполкай Сан-Францыска і сябрамі. Лішак сабраных грошай будзе дасланы праекту Dissidentby, які падтрымлівае палітзняволеных і іх сем’і.

Таксама арганізатары стварэння мурала спадзяваюцца ўбачыць больш беларускіх муралаў у ЗША і іншых краінах свету і гатовыя падзяліцца досведам (напрыклад, як шукаць сцяну), а таксама часткова фінансава падтрымаць адзін мурал іншай суполкі. Напісаць можна ў інстаграм.

У ЗША з’явяцца муралы на беларускую тэматыку

Клас
16
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0