Ліст ад камісіі па вяртанні

Ліст ад камісіі па вяртанні

Адзін з эмігрантаў даслаў «Нашай Ніве» зварот, адрасаваны сваячцы. У ім даводзіцца, што ён «мае права звярнуцца ў камісію па разглядзе зваротаў» да 31 снежня 2023 года.

Як вынікае з допісу, ад эмігранта сярод іншага патрабуецца ліст пакаяння, у якім ён павінен паведаміць аб чыстасардэчным раскаянні за ўчыненае правапарушэнне, публічна выбачыцца і кампенсаваць шкоду.

Па вяртанні ж на радзіму ён абавязаны трымацца Канстытуцыі, выконваць законы і іншыя нарматыўныя прававыя акты, а таксама паважаць дзяржаўныя сімвалы, нацыянальныя традыцыі ды свядома і актыўна выконваць свой грамадзянскі абавязак.

«Такая камісія разлічвае, што сваячка стане пераконваць мяне вярнуцца, але яна ведае, што мяне чакае. Раней родныя атрымалі ліст з міліцыі, у якім гаварылася, што адміністрацыйны пераслед супраць мяне спынены. Але я з'ехаў, бо быў асуджаны на «хімію» паводле крымінальнага прысуду. Пра яго гаворкі няма», — каментуе прапанову вярнуцца эмігрант.

Камісія просіць дасылаць пакаянныя лісты на адрас Генеральнай пракуратуры пісьмова альбо на электронную пошту. Дазволена пісаць на беларускай мове.

Указ пра стварэнне камісіі па вяртанні Лукашэнка падпісаў сёлета на пачатку лютага. Яе ўзначаліў генпракурор Андрэй Швед. У яе складзе сярод іншых старшыня КГБ Іван Церцель і прапагандыст Рыгор Азаронак.

1 красавіка Швед заявіў, што ў камісію па вяртанні беларусаў, якія зʼехалі, якой ён кіруе, паступіла ўжо 56 заяў. Ён запэўніў, што ў найбліжэйшы час першую частку зваротаў разгледзяць.

Глядзіце таксама:

Указ пра «камісію па вяртанні» склалі так, каб ён нічога не гарантаваў. Вось што гэта даказвае

«Паўзком, на каленях». Што Лукашэнка абяцаў на мінулым пасланні народу і сваім дэпутатам

«Рэальны шанец зваліць Лукашэнку быў у 96-м». Алесь Міхалевіч пра палітычную маладосць, выбары, Каардынацыйную раду і свае спадзяванні

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?