Фота: Straž Graniczny, twitter.com

Фота: Straž Graniczny, twitter.com

У канцы жніўня 2021 года супрацоўнік радыё TOK FM параўнаў афіцэраў памежнай службы Польшчы, якія ахоўвалі мяжу з Беларуссю ад нелегальных мігрантаў, з салдатамі СС.

Пётр Масьлак напісаў пра гэта ў сваім акаўнце ў твітары: «Я не магу назваць гэта інакш, памежнікі, якія забараняюць дастаўляць ваду і не пускаюць дактароў да бежанцаў, могуць начапіць сабе нашыўкі СС. Тыя таксама выконвалі загады. А калі вам загадаюць страляць па ўцекачах, вы таксама выканаеце загад?»

Пракуратура прысвоіла статус пацярпелых двум сотням памежнікаў.

3 красавіка 2023 года суд пастанавіў прызнаць Пятра Масьлака вінаватым, аднак адтэрмінаваў прысуд на год, «каб журналіст узважваў свае словы і пазбягаў падобных запісаў у будучыні».

Акрамя таго, Масьлак абавязаны ўнесці тры тысячы злотых (прыкладна 650 еўра) на карысць фонду дапамогі пацярпелым і постпенітэнцыярнай дапамогі.

Прысуд яшчэ не ўступіў у законную сілу. Журналіст будзе падаваць апеляцыю.

Золатава і Чэкіна — 12 гадоў калоніі. На прысудзе суддзя Валянціна Зянькевіч трымала іх у кайданках 

Мігранты на беларуска-польскай мяжы кідаліся ў польскіх памежнікаў камянямі

Клас
20
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
2